«АртХаос» запрашае на СВЯТА ЛЬНУ

 

Мастацкая галерэя «АртХаос» сумесна з РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», ТАА «Ля Фалька», ТАА «БелБрэндАўдыт» пры падтрымцы канцэрна «Беллегпрам» і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту выступае арганізатарам мерапрыемства «СВЯТА ЛЬНУ. РОДНАЕ МОДНАЕ», якое адбудзецца ў Мінску з 30 сакавіка па 1 красавіка 2023 г. на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама».

1

«СВЯТА ЛЬНУ. РОДНАЕ МОДНАЕ» – гэта ўнікальнае мерапрыемства для горада і краіны, арганізаванае з мэтай развіцця і падтрымкі таленавітай моладзі і прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Прапануем Вашай увазе праграму мерапрыемства:

1


Дата публикации: 23.03.2023