Новае мерапрыемства і новы конкурс

 

Мастацкая галерэя «АртХаос» сумесна з РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», ТАА «Ля Фалька», ТАА «БелБрэндАўдыт» пры падтрымцы канцэрна «Беллегпрам» і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту выступае арганізатарам мерапрыемства «СВЯТА ЛЬНУ. РОДНАЕ МОДНАЕ», якое адбудзецца ў Мінску з 30 сакавіка па 1 красавіка 2023 г. на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама».

1

«СВЯТА ЛЬНУ. РОДНАЕ МОДНАЕ» – гэта ўнікальнае мерапрыемства для горада і краіны, арганізаванае з мэтай развіцця і падтрымкі таленавітай моладзі і прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

У рамках мерапрыемства МЫ АБ'ЯЎЛЯЕМ КОНКУРС па стварэнні арт-аб’ектаў са льну, а таксама па распрацоўцы малюнкаў тканіны (інтэр’ернай, касцюмнай, для пасцельнай бялізны, абруснай, дэкаратыўнай). Тэма конкурсу: «ЛЬНЯНЫЯ ХВАЛІ».

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца па 8 сакавіка 2023 г.

Падрабязнасці аб парадку правядзення конкурсу і форму заяўкі глядзіце тут.

Жадаем поспехаў і чакаем Вашых заявак!

 


Дата публикации: 20.01.2023