Галерэя «АртХаос» прадстаўляе работы Вольгі Ярэська

Галерэя «АртХаос»

15.09 - 02.10.2022

 

1

Вольга Ярэська нарадзілася ў 1954 г. у вёсцы Кішчына Слабада Мінскай вобласці (Беларусь). У 1973 г. скончыла Мінскае педагагічнае вучылішча, а ў 1978 г. – Мінскі інстытут культуры (цяпер Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў).

Персанальныя выстаўкі праходзілі ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры, мінскіх мастацкіх галерэях «Славутыя майстры» і «БелАрт», Гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Заслаўе».

Вольга Ярэська – прадстаўніца інсітнага накірунку ў беларускім жывапісе. Інсітнае (наіўнае) мастацтва характарызуецца наіўна-рэалістычным адлюстраваннем рэчаіснасці з выкарыстаннем вобразных сродкаў, адметных ад акадэмічных. Рысы яго стылістыкі блізкія да традыцыйнага народнага эстэтычнага светаўспрымання. Яго мастацкі вобраз складаны, часцей незвычайны, і вылучаецца прастадушным абаяннем, шчырасцю, непасрэднасцю, своеасаблівай дзіцячасцю ў інтэрпрэтацыі натуры.

2

«Родны кут», 2021 г. 94,5х80 см, палатно, алей.

Работы мастачкі знаходзяцца ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры, Гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Заслаўе» і ў прыватных калекцыях.


Дата публикации: 16.09.2022