Выстава Міколы Ісаёнка “ЗАЧАРАВАНЫ ІМГНЕННЕМ”

Галерея-салон "АртХаос"

 

З 24 студзеня па 06 лютага 2019 г. галерэя “АртХаос” прадстаўляе персанальную выставу беларускага мастака Міколы Ісаёнка “Зачараваны імгненнем”. Аснова экспазіцыі – прырода беларускай зямлі. Назіральнаму жывапісцу яна заўсёды дазваляе ўлавіць тонкія перамены свайго стану і ўвасобіць іх на палатне. Увасобіць чысціню нябёсаў, рытм вясновай паводкі, трапяткое красаванне руж... мноства імгненняў... І, разам з тым, імгненне – адно. Адно, адзінае, у якім адчуваецца ўся веліч прыроды. Гэтая веліч нязменна прысутнічае ў работах Міколы Ісаёнка – спакойная, мудрая, непарушная. І яшчэ – заўсёды душэўная, якую можна ўспрыняць толькі ад роднай прыроды. Мастак зноў і зноў адкрывае яе дасканаласць. Адкрывае для сябе і для нас.

 

 

Мікола Ісаёнак нарадзіўся 21 сакавіка 1947 г. ў вёсцы Чарневічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся ў мастацкай студыі пры Доме піянераў у Барысаве, Мінскім мастацкім вучылішчы (1965-1973, з перапынкам на акадэмічны адпачынак і вайсковую службу) у А. Малішэўскага, Л. Шчамялёва, М. Лісоўскага, Т  Ігнаценка.

Удзельнік выставак з 1975 г.

Сябра Беларускага саюза мастакоў (з 1981 г., секцыя жывапісу).

У 1983 г. прысуджаны дыплом Акадэміі мастацтваў СССР.

Імя Міколы Ісаёнка ўнесена ў слоўнік Кембрыджскага біяграфічнага цэнтра (Англія).

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква, Расія), музеях краін СНД, музеі Людвіга (Кёльн, Германія), мастацкай галерэі Willianova University (штат Пенсільванія, ЗША), у фондах Беларускага саюза мастакоў, Саюза мастакоў Расіі, Нацыянальнага банка Лейпцыга (Германія), у прыватных калекцыях Англіі, Беларусі, Германіі, ЗША, Ізраіля, Італіі, Літвы, Люксембурга, Польшчы, Расіі, Францыі, Кітая.

Выстава працуе з 10.00 да 22.00, штодня

Уваход вольны


Дата публикации: 18.01.2019