Гульні з жырафам

Касцюковічы

18 жніўня 2023 г.

 

Касцюковічы – 5-ы горад, у якім пабываў спартыўна-культурны фестываль «Вытокі», а гэта значыць, што тут, у выніку праведзенага мастацкага інтэрактыву «Гуляйце з намі – малюйце самі» з’явілася новая гульня на асфальце. І не адна! «Гульні з жырафам» цяпер упрыгожваюць цэнтральную плошчу горада.

1 2 3 4

Трапічная тэма малюнка, распрацаваная мастаком Сяргеем Акеньшыным, выдатна спалучалася з гарачым жнівеньскім надвор’ем, сонечным і творчым настроем удзельнікаў фестывалю.

5 6 7 8 9 10 10 11

Па-за мастацтвам не застаўся ніхто. Фарбы, пэндзлікі, крэйды атрымалі ўсе жадаючыя і пад кіраўніцтвам прафесійных мастакоў, твор набываў завершаны выгляд.

31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46

Пасля малявання – актыўныя спаборніцтвы на хуткасць, спрыт і кемлівасць.

51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 62 63

Вы ў Касцюковічах? Смела выбірайце гульню і на старт! 70




Дата публикации: 21.08.2023