У 2023 г. яшчэ шэсць гарадоў Беларусі (Жлобін, Баранавічы, Слонім, Глыбокае, Касцюковічы, Барысаў) атрымалі асалоду ад відовішчных мерапрыемстваў, падораных фестывалем «Вытокі». Яго дамінанта – насычаная спартыўная праграма, – бясспрэчна, натхніла многіх удзельнікаў да вядзення здаровага ладу жыцця і фізічнай актыўнасці. А яшчэ адзін стымул да таго – новыя гульні на асфальце, створаныя падчас мастацкага інтэрактыву «Гуляйце з намі – малюйце самі».
Прыгадаем яго ключавыя этапы.
1. Загадзя нашыя мастакі, распрацаваўшы арыгінальны малюнак, рыхтавалі пляцоўку для гульні.
2. У час інтэрактыву галоўнымі мастакамі станавіліся дзеці: яны дафарбоўвалі дэталі маштабнай кампазіцыі, а на сумежнай тэрыторыі ўвасаблялі ўласныя мастацкія задумы.
3. Пасля рэалізацыі творчых сіл, гульцы выходзілі на старт.
Прайсці лабірынты, рознакаляровыя дыстанцыі, скласці словы з рассыпаных літар… З «Колераходам», «Космаходам», «Цмокам» і «Жырафам» заняткі па фізкультуры сталі па-сапраўднаму яркімі!
Спадзяемся, што створаныя малюнкі паслужаць упрыгожаннем Вашага горада, месцам цікавага адпачынку і прыемным успамінам аб творчым свяце!
Над мастацкім інтэрактывам «Гуляйце з намі – малюйце самі» працавалі мастакі: Сяргей Лукашэвіч, Міхаіл Крот, Андрэй Белайчук, Сяргей Ашуха, Сяргей Акеньшын, Ягор Руткоўскі, Дзяніс Барсукоў, Валерый Потвараў, Таццяна Потварава, Таццяна Грыневіч, Дзмітрый Мшар, Андрэй Карпянкоў. Выказваем ім шчырую падзяку, а таксама мясцовым уладам, валанцёрам і ўсім удзельнікам мерапрыемства!
Дата публикации: 30.08.2023