«Гуляйце з намі – малюйце самі» ў Барысаве і не толькі

 

У 2023 г. яшчэ шэсць гарадоў Беларусі (Жлобін, Баранавічы, Слонім, Глыбокае, Касцюковічы, Барысаў) атрымалі асалоду ад відовішчных мерапрыемстваў, падораных фестывалем «Вытокі». Яго дамінанта – насычаная спартыўная праграма, – бясспрэчна, натхніла многіх удзельнікаў да вядзення здаровага ладу жыцця і фізічнай актыўнасці. А яшчэ адзін стымул да таго – новыя гульні на асфальце, створаныя падчас мастацкага інтэрактыву «Гуляйце з намі – малюйце самі»

1

Прыгадаем яго ключавыя этапы.

1. Загадзя нашыя мастакі, распрацаваўшы арыгінальны малюнак, рыхтавалі пляцоўку для гульні.

2 3 4
5 6 7

2. У час інтэрактыву галоўнымі мастакамі станавіліся дзеці: яны дафарбоўвалі дэталі маштабнай кампазіцыі, а на сумежнай тэрыторыі ўвасаблялі ўласныя мастацкія задумы.

10 11 12
30 32 33
34 35 36
37 38 39
310 311 312
313 314 315
316 317 318
319 320 321
322 323 40
41 42 43

3. Пасля рэалізацыі творчых сіл, гульцы выходзілі на старт.

44 45 46
47 48 49

Прайсці лабірынты, рознакаляровыя дыстанцыі, скласці словы з рассыпаных літар… З «Колераходам», «Космаходам», «Цмокам» і «Жырафам» заняткі па фізкультуры сталі па-сапраўднаму яркімі!

Спадзяемся, што створаныя малюнкі паслужаць упрыгожаннем Вашага горада, месцам цікавага адпачынку і прыемным успамінам аб творчым свяце!

51 52 53

Над мастацкім інтэрактывам «Гуляйце з намі – малюйце самі» працавалі мастакі: Сяргей ЛукашэвічМіхаіл КротАндрэй БелайчукСяргей АшухаСяргей АкеньшынЯгор РуткоўскіДзяніс БарсукоўВалерый ПотвараўТаццяна ПотвараваТаццяна ГрыневічДзмітрый МшарАндрэй Карпянкоў. Выказваем ім шчырую падзяку, а таксама мясцовым уладам, валанцёрам і ўсім удзельнікам мерапрыемства!

54 55 56

Дата публикации: 30.08.2023